вул. Пшызбы, 10 — 1 шт.
Інфармацыя
Вясёлы і разам з тым удумлівы і выкрывальны погляд на беларусаў, іх традыцыі і ментальнасць. "Гэта Беларусь, дзетка!" вывучае самыя разнастайныя аспекты штодзённага беларускага жыцця, даючы часам шакуючым і, падавалася б, нелагічным з'явам вельмі разумныя і прасякнутыя гумарам тлумачэнні.
"Гэта Беларусь, дзетка!" услаўляе Беларусь ад усяго сэрца, але вачыма знешняга назіральніка, праліваючы новае святло на цудоўную культуру Краю блакітных азёр. Кніга — абсалютная неабходнасць для тых, хто мае беларускія карані, а таксама тых, хто хацеў бы даведацца пра гэтую бясконца цікавую краіну. І не важна, адсюль Вы ці замежнік, калі Вам падабаюцца гумар і дасціпнасць, гэта кніга — для Вас.
Мовы: ангельская, беларуская