• Трымайся, Трусік! Як набыць?

    🎄 Шукаеш, што пакласці пад ялінку?Мы паклапаціліся і падрыхтавалі нешта, што абавязкова спадабаецца маленькім і вялікім беларусам і беларусачкам!2024 год быў для Кніжнага Вырая сапраўды чароўным — мы выдалі беларускі пераклад комікса Жазэфіны Марк “Trip mit Tropf”. Разам з аўтаркай, перакладчыцай, рэдактарам і карэктарам мы ўклалі ў гэтую кнігу шмат любові і часу, каб падарыць табе і тваім блізкім сапраўднае задавальненне і шчырую радасць.Кніжка выйшла акурат напярэдадні святаў, і мы верым, што гэта сапраўдны перадкалядны цуд!📖 Пра што комікс? Гэта займальная гісторыя пра нараджэнне сяброўства паміж Ваўком і палахлівым маленькім Трусікам. Лёс зводзіць іх разам і кідае ў падарожжа, поўнае прыгод і вясёлых кур’ёзных сітуацый. Але ёсць важны нюанс — Трусіку трэба прымаць лекі, бо ён хворы на анкалогію. Не пужайцеся, тэма хваробы ў коміксе раскрыта вельмі далікатна і з лёгкім гумарам, менавіта так, як гэта павінна быць у добрай тэрапеўтычнай казцы.Чытачоў чакае больш за 180 старонак яскравых ілюстрацый, цікавых жартаў і нават кропелька філасофіі.  Каштуе комікс 80 злотых.🎁 Дзе набыць?Набыць комікс з дастаўкай па Польшчы і ў шэраг краін Еўропы можна тут, таксама існуе магчымасць самавывазу ў Кракаве.Дзе яшчэ?Польшча: на платформе Allegro.У нашых партнёраў — выдавецтва Гутэнберг.Літва: у краме ГартайкаВаршава: у краме byprosvet.org і ў кнігарні выдавецтва Чабор, хутка ў Кнігаўцы.Беларусь: каб набыць у Беларусі, пішыце, калі ласка на knizny.vyraj@gmail.comДадайце крыху цудаў у свае святы — падарыце "Трымайся, Трусік" тым, каго любіце! ❤️

  • Сустрэча з Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам

    Запрашаем вас на творчую сустрэчу з пісьменніцай Ганнай Янкутай і перакладчыкам Ігарам Крэбсам, якая адбудзецца 13 снежня а 18:00 у Прасторы! Ганна Янкута — вядомая беларуская пісьменніца, чыя кніга «Час пустазелля» літаральна тыдзень таму атрымала другое месца беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2024. Да таго ж, Ганна стала лаўрэаткай прэміі імя Алеся Адамовіча за найлепшы публіцыстычны твор. Ігар Крэбс —  таленавіты перакладчык, які пераклаў на беларускую мову вершы Машы Калека, выдадзеныя ў зборніку «Ніхто не чакае» выдавецтвам Gutenberg Publisher .Гэта выключная магчымасць сустрэцца, паразмаўляць, задаць пытанні пра творчасць і жыццё, а таксама даведацца пра нядаўнія дасягненні ў цёплай і нефармальнай атмасферы, такой, як мы любім у Кніжным Выраі.Уваход на мерапрыемства амаль вольны. Мы шчыра заахвочваем вас пакідаць данаты, якія не моцна вас абцяжарваюць: нават невялікія грашовыя ахвяраванні дапамагаюць нам утрымліваць Прастору, арганізоўваць добрыя сустрэчы і запрашаць цікавых гасцей.Рэгістрацыя на сустрэчу.Запрашайце сяброў і сябровак, бо варта!

  • Кава. Кракаў. Караткевіч.

    Вечарына з нагоды народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Кракаве! 🎉Уладзімір Караткевіч — постаць, якая не патрабуе прадстаўлення. Нават замежнікі ведаюць геніяльныя творы легендарнага аршанца, што сталі класікай беларускай літаратуры. Але ці ведалі вы, што Караткевіч наведваў Кракаў? Мы вырашылі, што ягоныя прыгоды ў гэтым горадзе - гэта выдатная нагода адсвяткаваць дзень яго нарадзінаў тут! 📅 Калі? Аўторак, 26 лістапада, 20:00📍 Дзе?  Вуліца Мікалайская 4/6🎭 Мы запрашаем усіх крыху пакрэатывіць і прыйсці на імпрэзу ў вобразах герояў твораў Уладзіміра Сямёнавіча. Гэта могуць быць нават невялікія дэталі ў адзенні ці аксэсуарах. Гасцей у касцюмах чакаюць падаруначкі!Што вас чакае?✨ Нефармальная размова пры каве з эксперткай па Уладзіміру Караткевічу — Валянцінай Андрэевай (выдавецтва Гутэнберг).☕ Кава, дарэчы, будзе незвычайная — “Караткевічаўская”! Так-так, ёсць фірмовы рэцэпт 😌📖 Адкрыты мікрафон, дзе кожны зможа прачытаць любімыя вершы Уладзіміра Караткевіча. Для ўдзелу ў адкрытым мікрафоне просім зарэгістравацца праз форму.🎶 Таксама для гасцей імпрэзы заспявае этнічны гурт “Лялея”  Мы з нецярпеннем чакаем усіх! Гэта будзе цёплы і натхняльны вечар! Убачымся 26 лістапада!

    Месца

    Узрост

    Аўтар/-ка

    Тэгі