1,5% на беларускія кнігі

1,5% на беларускія кнігі

1,5% твайго падатку — на новыя беларускія кнігі!
Жывеш і працуеш у Польшчы? Ты маеш супермагчымасць прызначыць частку сваіх падаткаў на падтрымку беларускай кнігі.
Як гэта працуе?
Важна: гэта бясплатна для цябе!
Гэта не данаты і не дадатковыя выдаткі. Гэта 1,5% ад твайго падатку на прыбытак (PIT), які ў любым выпадку спаганяецца дзяржавай. Але дзякуючы механізмам грамадскай партыцыпацыі ў Польшчы, ты можаш вырашаць лёс гэтых грошай: пакінуць іх у агульным бюджэце краіны або накіраваць на тыя справы, якія сапраўды важныя для цябе.
Мы прапануем табе інвеставаць іх у роднае слова.
На што пойдуць сродкі?
Усе грошы будуць накіраваныя на нашу статутную дзейнасць — прасоўванне літаратуры і чытання. Перадусім гэта:
📚 Выданне новых кніг па-беларуску: Гэта самы вялікі і важны пласт выдаткаў - набыццё аўтарскіх правоў, аплата працы перакладчыкаў, рэдактараў, дызайнераў і, вядома, сам друк.
🏛 Падтрымка нашай бібліятэкі, каб яна заставалася ўтульным месцам, набываліся новыя кнігі і абсталяванне.
🎤 Мерапрыемствы: Арганізацыя сустрэч, прэзентацый і імпрэзаў.

Чаму гэта важна?
У нас шмат планаў «сярэдняй і высокай амбітнасці». Мы маем спіс выдатных кніг , якія марым перакласці, і ідэі падзей, якія хочам зладзіць для цябе. Фінансаваць такія праекты з уласнай кішэні вельмі складана. Твая падтрымка дазволіць нам менш хвалявацца пра тое, дзе ўзяць рэсурсы, і сфакусавацца на стварэнні якаснага кантэнту.

Як пералічыць 1,5%? Інструкцыя:
Пры запаўненні падатковай дэкларацыі (PIT-37, PIT-36 і інш.) у
адпаведным полі трэба ўпісаць:
1. Поле нумар 147 Нумар KRS: 0000270261 (Будзе напісана Młodzi młodym, так мае быць)
2. Поле нумар 149 Мэта (Cel szczegółowy): Fundacja Kniżny Vyraj 34367
3. Поле нумар 150: гачык “wyrażam zgodę” 


Дзякуй, што чытаеш і падтрымліваеш сваё!

Адбудзецца