FAQ

Як узяць кніжку?

Прыйсці ў адну з нашых кропак, выбраць кнігу, зайсці на наш сайт і зрабіць некалькі крокаў:

  1. Зарэгістравацца (гэта патрэбна, каб мы маглі разумець ў каго кніга);
  2. Знайсці кнігу, якую вы выбралі, у каталозе;
  3. Націснуць на кнопку "Узяць".

Гэта ўсё - прыемнага чытання!

Як вярнуць кніжку?

Прыйсці ў тую кропку, дзе вы бралі дадзеную кнігу, паставіць кнігу на паліцу, зайсці на сайт і зрабіць некалькі крокаў:

  1. Аўтарызавацца;
  2. Націснуць на кнопку "Вярнуць" ля адпаведнай кнігі ў асабістым кабінеце.

Ці магу я падоўжыць тэрмін чытання кніжкі? 

Адзін раз можна падоўжыць тэрмін чытання. Для гэтага, калі ласка, напішыце нам у інстаграме @knizny.vyraj ці на пошту Knizny.vyraj@gmail.com.

Колькі разоў я магу падаўжаць тэрмін чытання?

Адзін раз на адзін месяц.

Як падарыць кніжку?

На нашым сайце ў меню ёсць кнопка "Падарыць кнігу". Націсніце яе і запоўніце форму. Альбо напішыце нам у інстаграм @knizny.vyraj.

Дзе купляць беларускія кнігі ў Польшчы?

  1. knihauka.com / стацыянарная крама: Kłopotowskiego, 4, Warsaw, Poland 
  2. gutenbergpublisher.eu 
  3. kamunikat.org 
  4. byprosvet.org 
  5. slowianka.edu.pl 
  6. thekrama.store
  7. sovabooks.pl 
  8. alfavit.eu 
  9. czytajswoje.com 
  10. Беларускі Хаб “Новая Зямля” , “Кніжная шафка”, Беласток Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A
  11. kamarouka.com
  12. https://byhub.org/kramahub

Як скантактавацца з арганізатарамі?

Knizny.vyraj@gmail.com

@knizny.vyraj