Правілы карыстання
У склад Кніжнага вырая ўваходзіць два кнігазборы:
- Паліца ў Прасторы на Мікалайскай, 4.
- Паліца ў бібліятэцы па вуліцы Прызбы, 10.
Правілы карыстання кнігазборам на Мікалайскай, 4 (Прастора):
- Беларуская бібліятэка ў Прасторы з'яўляецца ўласнасцю Беларусаў у Кракаве.
- У кнігазборы знаходзяцца кнігі для дзяцей і дарослых на беларускай мове, а таксама беларускамоўныя кнігі, якія ўключаюць у сябе пераклады на іншыя мовы.
- Адным заходам можна пазычыць максімальна тры кнігі.
- Кнігамі з кнігазбору можна карыстацца бясплатна на працягу 30(+5*) каляндарных дзён. Па заканчэнні гэтага тэрміну кожны дзень пратэрміноўкі будзе каштаваць 0,50 зл.
- Кожны чытальнік бібліятэкі павінен клапаціцца аб стане кніг. Інфармацыю пра пашкоджанні неабходна дасылаць праз электронную пошту/інстаграм/каментары. Кожны выпадак разглядаецца індывідуальна.
- Пазычыць кнігі можна самастойна падчас мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў Прасторы альбо ў вызначаных гадзінах працы бібліятэкі (субота 12-15).
- Каб карыстацца бібліятэкай неабходна зарэгістравацца на сайце, а пасля за кожным разам уваходзіць за дапамогай логіна і пароля.
- Каб пазычыць кнігу трэба выбраць яе ў каталозе. Можна карыстацца пошукам па назве кнігі.
- Зварот кніг адбываецца таксама праз сайт. Для гэтага трэба ўвайсці ў свой асабісты кабінет і націснуць адпаведную кнопку.
- Функцыянал сайта дазваляе бачыць, якія кнігі знаходзяцца на руках (пазначаныя шэрым колерам), а якія ёсць у наяўнасці ў адпаведнай лакалізацыі.
* Хібнасць тры дні вынікае з абмежаванага доступу да прасторы.
Правілы карыстання кнігазборам на Прызбы:
- Паліца ў публічнай бібліятэцы з'яўляецца часткай фонда бібліятэкі Кракаў і падпарадкоўваецца яе агульным правілам карыстання. Каб пазычыць кнігі ў бібліятэцы трэба ў ёй зарэгістравацца. Рэгістравацца на сайце для гэтага неабавязкова, але мы просім і рэкамендуем гэта рабіць, каб зрабіць бачным для астатніх жадаючых актуальны статус даступнасці кніг.
- Для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце, а пасля за кожным разам уваходзіць за дапамогай логіна і пароля.
- Пры пазычэнні кнігі трэба выбраць яе ў каталозе і націснуць адпаведную кнопку. Можна карыстацца пошукам па назве кнігі.
- Зварот кніг адбываецца падобным чынам. Для гэтага трэба ўвайсці ў свой асабісты кабінет і націснуць кнопку "Зварот".