Мы зноў збіраемся, каб абмеркаваць цікавую кнігу і правесці час разам
Гэтым разам абмяркоўваем ажно 2 кнігі:- Комікс "Трымайся, Трусік!" Жазэфіны МаркІніцыятыва абмеркавання сыходзіць ад удзельнікаў/удзельніц нашага клуба, а мы і радыя, што будзе магчымасць паслухаць розныя меркаванні. Учора вось мы пачулі ў падкасце Белліт, што для аднаго з суразмоўцаў "Трусік" быў адкрыццём 2024. Інфармацыя для тых, хто яшчэ не мае свайго паасобнічка, але хоча далучыцца да абмеркавання - да 22 лютага набыць яго можна са зніжкай 15%.- "Авантуры майго жыцця" Саламеі ПільштыновайГэта, без перабольшання, трэвэл-блог XVIII стагоддзя! Прыгоды, краіны, неверагодная ўпартасць аўтаркі - чытаецца на адным дыханні. Кніга ёсць у бібліятэцы і даступная анлайн.Чакаем усіх жадаючых!
Напярэдадні Дня дзяцей да нас завітае Марына Корзун — аўтарка цудоўнай дзіцячай кнігі “Прыгоды Бульбіка”! Дзеткі пачуюць гісторыю з першых вуснаў і змогуць паўдзельнічаць у вясёлым творчым занятку!🐾 “Прыгоды Бульбіка” — гэта гісторыя пра:💛 сяброўства і веру ў сябе🌟 смеласць і мары🗺️ новыя адкрыцці і вялікі светГэтая цёплая, шчырая кніга натхняе, дае надзею і паказвае, як важна рабіць крок наперад, нават калі трохі страшна. Яна спадабаецца не толькі дзецям, але і дарослым.Далучайцеся і запрашайце сяброў і сябровак!Рэгістрацыя
Месца
Узрост
Аўтар/-ка
Тэгі
Скінуць OK
Мы выкарыстоўваем файлы cookie для паляпшэння вашага досведу на нашым сайце. Працягваючы карыстацца сайтам, вы пагаджаецеся з выкарыстаннем файлаў cookie.