Напярэдадні Дня дзяцей да нас завітае Марына Корзун — аўтарка цудоўнай дзіцячай кнігі “Прыгоды Бульбіка”! Дзеткі пачуюць гісторыю з першых вуснаў і змогуць паўдзельнічаць у вясёлым творчым занятку!🐾 “Прыгоды Бульбіка” — гэта гісторыя пра:💛 сяброўства і веру ў сябе🌟 смеласць і мары🗺️ новыя адкрыцці і вялікі светГэтая цёплая, шчырая кніга натхняе, дае надзею і паказвае, як важна рабіць крок наперад, нават калі трохі страшна. Яна спадабаецца не толькі дзецям, але і дарослым.Далучайцеся і запрашайце сяброў і сябровак!Рэгістрацыя
Для дарослых: гістарычны клуб «Францішак Скарына: Кракаў і ня толькі»Наш госць — Павел Котаў, гісторык і адзін з укладальнікаў зборніка «Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях» — раскажа:Дзе жыў і з кім сябраваў Скарына ў Кракаве?Калі нарадзіўся і памёр?Якім быў яго сын Сімяён і каго лячыў?Што новага адкрыта ў сучасным скарыназнаўстве?📚 Для дзяцей: інтэрактыўная чытанка па кнізе Таццяны Сапегі „Скарына дзеткам” Пакуль дарослыя слухаюць гісторыю, дзеці:✍️ выконваюць займальныя заданні🎨 малююць, гуляюць і знаёмяцца з гісторыяй праз цікавую кнігуНа чытанку абмежаваная кольскаць месцаў, таму вельмі просім зарэгістравацца.💸 Удзел вольны. Вітаюцца данаты 💛Чытанка рэалізаваная пры падтрымцы Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców
Перакладчыца рамана «Пыха і перадузятасць» на беларускую мову Ганна Янкута раскажа, адсылкі да якіх гістарычных падзей можна знайсці ў рамане і якія невідавочныя рэаліі згадваюцца ў тэксце, разбярэ самыя цікавыя фразы ў кнізе і растлумачыць, што насамрэч хаваецца за тым ці іншым сюжэтным паваротам. З лекцыі вы дазнаецеся: якая кухня была модная ў часы Джэйн Остэнчаму сукенкі ў экранізацыях яе раманаў нагадваюць начныя кашуліколькі гэта насамрэч – дзесяць тысяч фунтаў у год (спойлер: на гэты конт існуюць розныя меркаванні, але мала нікому не падасца)якая адукацыя патрабавалася ад жанчын у эпоху Элізабэт Бэнэт і містара Дарсі... і шмат іншых цікавых рэчаў, якія зробяць чытанне рамана «Пыха і перадузятасць» яшчэ больш захапляльным🔗 Рэгістрацыя
Месца
Узрост
Аўтар/-ка
Тэгі
Скінуць OK
Мы выкарыстоўваем файлы cookie для паляпшэння вашага досведу на нашым сайце. Працягваючы карыстацца сайтам, вы пагаджаецеся з выкарыстаннем файлаў cookie.