Пісьменніцкая майстэрная для моладзі

Пісьменніцкая майстэрная для моладзі

Табе ад 16 да 21? Ты даўно хочаш пісаць, але не ведаеш, з чаго пачаць? Ці ўжо пішаш, але адчуваеш, што не хапае інструментаў? Гэта майстэрня дакладна для цябе!

Што будзем рабіць?

Заняткі будуць праходзіць у жывым фармаце "лекцыя + практыкум". Вядучая падзелліцца з удзельнікамі канкрэтнымі інструментамі: як будаваць сюжэт, прапісваць персанажаў, працаваць з дыялогамі і ствараць свой непаўторны стыль. Напрыканцы курсу кожны ўдзельнік прадставіць свой твор на гучных чытаннях.

Хто вядзе?

Майстэрню правядзе Аліна Длатоўская - беларуская пісьменніца, аўтарка урбан-міфалагічнага фэнтэзі “Арнаменты” і суаўтрарка кніг “Беларускія нячысцікі”. Мае ў сваім актыве некалькі шорт-лістоў вядомых літаратурных прэмій. З'яўляецца выпускніцай “Школы маладога пісьменніка”, таму выдатна разумее патрэбы аўтараў-пачаткоўцаў.

🗣️ Заняткі будуць праводзіцца па-беларуску. Пісаць свае творы можна на беларускай, расейскай альбо украінскай мове.

Што, дзе, калі?

  • 📅 Першая сустрэча: 8 лістапада (субота) а 15:00.
  • 📍 Дзе: "Прастора" (вул. Мікалайская 4/6).
  • ⏰ Як часта: Сустрэчы будуць праходзіць 2 разы на месяц з лістапада па травень.
  • Кошт: будзем удзячныя данату ў памеры 30 зл.

Як далучыцца?

Рэгістрацыя па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная! 

Чакаем вас, каб разам ствараць новую беларускую літаратуру!


Адбылася
  • Прастора вул. Mikołajska 4/6