Капсула часу

Капсула часу

«Капсула часу» — гэта практычны курс пра тое, як захоўваць памяць сям'і, фіксаваць гісторыі блізкіх і ствараць свой сямейны архіў.

Навошта курс:

  • каб адчуць сваю прыналежнасць, нават калі жывеш удалечыні ад родных мясцін
  • каб вярнуць пачуццё ўнутранай апоры праз веданне сваёй радавой гісторыі
  • каб сабраць сямейны архіў, дзе захоўваюцца жывыя галасы, лісты, успаміны і сэнсы
  • каб аднавіць сувязь паміж пакаленнямі — незалежна ад адлегласці

Фармат: серыя з 4 афлайн-сустрэч па 1,5 гадзіны. Кожная сустрэча прадугледжвае тэарэтычную частку, практычныя практыкаванні (у фармаце індывідуальнай, парнай або групавой працы), а таксама хатнія заданні.

Дадаткова будзе прамое ўключэнне з эксперткай – гісторыкам, даследчыцай беларускай культурнай памяці, архівісткай, паэткай Веранікай Мусвідас.

Курс будзе праходзіць па-руску.

Уваход: данат 30 зл. 

Рэгістрацыя 


Адбылася
  • Прастора вул. Mikołajska 4/6