• Адна Шкарпэтка - чытанка для дзяцей

    28 верасня адбудзецца першая восеньская чытанка для дзетак! 🎉 Гэтым разам будзем чытаць займальную гісторыю "Адна шкарпэтка" Вольгі Гапеевай. 🧦📖Тыя, хто ўжо прыходзілі да нас, ведаюць, што на чытанцы мы не толькі чытаем кнігі, але і весела праводзім час: гуляем у цікавыя гульні і робім цікавыя рэчы! Бліжэйшая чытанка не будзе выключэннем 😊Прыходзьце з дзеткамі ва ўзросце ад 4 да 10 гадоў, каб добра правесці час, знайсці новых сяброў і дакрануцца да магіі чытання на роднай мове! 💫Калі: 28 верасня 15:00Дзе: Прастора, Мікалайская 4/6РэгістрацыяКошт: Ахвяраванне на развіццё беларускай бібліятэкі ў Кракаве і Прасторы.

  • Абмяркоўваем кнігу "Самота, што жыла ў пакоі насупраць"

    Запрашаем на 4-ю сустрэчу нашага Кніжнага клуба! 📚Гэтым разам чытаем і абмяркоўваем раман Вольгі Гапеевай "Самота, што жыла ў пакоі насупраць". Гэта гісторыя пра самоту, эмпатыю і пошук сябе. Ці звязаная меланхолія са здольнасцю адчуваць прыгажосць? Пагаворым пра гэта разам!Вольга Гапеева — сучасная беларуская пісьменніца і паэтка, вядомая сваёй унікальнай гульнёй з мовай і глыбокімі разважаннямі. Яе творы атрымалі прызнанне і ўзнагароды, у тым ліку прэмію Гедройца.📖 Кнігу можна знайсці анлайн (што праўда платна) або паслухаць фрагмент на SoundCloud.☕ Сустрэча пройдзе за кубкам кавы ў цёплай атмасферы.📅 Калі: 28 верасня 17:30📍 Дзе: Прастора, Мікалайская 4/6📲 Заахвочваем зарэгістравацца - гэта дапаможа нам лепш арганізаваць сустрэчу. Прыходзьце, каб падзяліцца сваімі думкамі пра кнігу і пабыць у таварыстве людзей, якія любяць беларускую літаратуру! ❤️

  • Комікс як мова, і што трэба рабіць, как пачаць на ёй размаўляць

    У межах лекцыі мы абакунёмся ў яскравы свет коміксаў, паглыбімся ў гісторыю з'яўлення гэтага жанру, а таксама разглядзім прынцыпы, якія яго сфармавалі. Разам мы адкроем сакрэты, што робяць комікс такім адметным у параўнанні з іншымі медыя. І, што самае цікавае, у канцы кожны_ая ўдзельнік_ца зможа паспрабаваць "загаварыць на мове коміксу"! Лектар: Мікіта СеннікаўЗаснавальнік творчага аб'яднання "Сучасны комікс", арганізатар зборніка "Легенды дрымучага лесу", аўтар вядомых коміксаў "Я бачу", "А-100 Комікс" і іншых. Але галоўнае – вялікі аматар коміксаў, гатовы заразіць сваёй любоўю да гэтага жанра кожнага, хто зазірне на сустрэчу! Калі: 8 верасня, 14:00 Дзе: Прастора, Мікалайская 4/6РэгістрацыяДля каго: Для ўсіх ахвотных ва ўзросце ад 10 да 99 год. Так-так, дарослыя таксама запрашаюцца!  Удзел: Бясплатны! Аднак, калі вы хочаце падтрымаць нашу ініцыятыву, мы заўсёды рады ахвяраванням.Сустрэча праходзіць у межах праекта "Як дома" ў межах The Europe Challenge 2024. Не прапусціце магчымасць абакунуцца ў свет коміксаў і стварыць свой уласны шэдэўр! 

    Месца

    Узрост

    Аўтар/-ка

    Тэгі