AI боты - да работы!
Замест таго, каб змагацца са смартфонамі, мы вырашылі навучыць маладых людзей выкарыстоўваць іх магутнасць разумна. Мы хочам паказаць, што штучны інтэлект можа быць не толькі "забойцай часу", але і інструментам, які можа дапамагчы ў творчасці, навучанні і нават у спрытным кантакце з літаратурай.
Таму мы з гонарам прадстаўляем майстэрню па стварэнні ўласнага AI-памочніка - 🤖 AI боты да работы!
Што гэта такое? Гэта 4-гадзінны трэнінг для падлеткаў па ўтаймаванні самай магутнай сучаснай тэхналогіі. Уявіце AI-агента, які:
- Тлумачыць складаную тэму (напрыклад, з фізікі ці гісторыі) проста і зразумела
- Складае персанальны план для вывучэння новай мовы, трэніровак у спартзале ці падрыхтоўкі да іспыту
- Стварае спіс літаратуры па тваіх інтарэсах.
Мы верым, што, навучыўшыся кіраваць ШІ, моладзь зможа выкарыстоўваць яго для глыбокай і асэнсаванай працы, вызваляючы час для самага важнага, у тым ліку і для чытання.
👥 Для каго? Моладзь 12–18 гадоў.
📍 Дзе? PRASTORA, вул. Мікалайская 4/6, Кракаў.
🗓️ Калі? 18 і 25 кастрычніка 12:00-14:00
💻 Што трэба? Свой ноўтбук або смартфон.
💰 Кошт: бясплатна
Майстэрня адбудзецца у межах Meet and Code 2025. Спонсары ініцыятывы Amazon і Colt, партнёр ініцыятывы Fundacja TechSoup.