Кніжны вырай на Пікніку

Кніжны вырай на Пікніку

Сябры, ужо ў суботу сустракаемся ў парку Jordana, каб разам добра пабавіць час, пазнаёміцца і атрымаць велізарную порцыю добрага настрою!

Што можна будзе зрабіць на нашай пляцоўцы?
🔹 Запісацца ў бібліятэку - білет чытача выдаваць не будзем, бо такога не маем, але з радасцю далучым вас і вашых сяброў да грона нашай супольнасці! 

🔹 Вярнуць кнігі - калі трошкі (ці не трошкі) затрымалі кніжкі, то пікнік - добры момант каб гэтыя кніжкі вярнуць. Без штрафаў! 😎

🔹 Паўдзельнічаць у «Буккросінгу ўсляпую» - прыносьце з сабой кнігу, мы дапаможам загарнуць яе ў паперу, а ўзамен вы зможаце выбраць сабе таямнічага кніжнага сябра! У сэнсе кнігу, але назва і аўтар застануцца для вас невядомымі - толькі кароткая нататка пра што кніга і на якой мове. 

🔹 Зрабіць значок - стварыце сабе ўнікальны значок на памяць пра гэты файны дзень! 

🔹 Можна будзе пагартаць кніжку «Трымайся, Трусік!» 🐰 і даведацца больш пра нашу дзейнасць.

✨ Прыемны бонус! ✨ Для ўсіх наведвальнікаў нашай пляцоўкі будзе дзейнічаць зніжка на комікс «Трымайся, Трусік».

📍 Дзе нас шукаць? На Алеі Салідарнасці ў супольным намёце «Прасторы» і «Кніжнага Вырая».

Да сустрэчы!




Адбылася
  • Park Jordana, Алея Салідарнасці