Першы крок у аблоках

Марэк Гласка

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Марэк Гласка (1934–1969) — бунтар, легенда, аўтар, забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі, — упершыню выходзіць у беларускіх перакладах. Зборнік знаёміць з выбранымі апавяданнямі Гласкі, дэбютнымі і крыху пазнейшымі: жорсткімі, кранальнымі, поўнымі трывогі і пяшчотымі адначасова. Яны сталі голасам пакалення 1950-х — моладзі, расчараванай пасляваенным светам і душнай рэчаіснасцю Польскай Народнай Рэспублікі. Героі Гласкі кахаюць, працуюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах, губляюць надзею, п’юць і мрояць. І не чакаюць шкадавання. Гэта літаратура, напісаная з агнём і на нервах, перакладзеная на дзясяткі моў свету і экранізаваная вялікімі рэжысёрамі. Проза Марка Гласкі дагэтуль чытаецца як выклік.

Колькасць старонак | 246
Выдавецтва | Логвінаў
Пераклад | Марыя Пушкіна
Год выдання | 2025
ISBN | 978­-609-­492-­061­-5

Пераклад Апавяданне

Каментараў пакуль няма.
Патрабуецца аўтарызацыя

Увайдзіце, каб пакінуць каментар.

Увайсці