вул. Пшызбы, 10 — 0 шт.
Інфармацыя
Апынуўшыся ў сучасным Мінску, кухцікі з радзівілаўскай кухні 19-га стагоддзя – Яніна і Кунігунда – разам з новымі сябрамі гатуюць старасвецкія стравы, дзеляцца цікавымі і каштоўнымі звесткамі пра звычкі і людзей свайго часу, а таксама шукаюць паратунку ад лютага Цмока.
Дынамічны сюжэт, незвычайныя факты і гістарычня звесткі, цікавосткі пра звыклыя нам стравы і прадукты робяць кнігу цікавай не толькі для дзяцей, але і для дарослых!
А яшчэ на старонках кнігі вас чакаюць: незвычайныя факты з біяграфіі Максіма Багдановіча, факты пра гісторыю бульбы і чаю, пра смаргонскія абваранкі і мядзвежую акадэмію, пра “прыемную аптэчку”, што мусіла быць у кожным шляхецкім доме, пра чорную гусь і мніхі з абараначкаў і пра тое, чым карміць Цмока.
978-985-7196-34-0