Абмяркоўваем кнігу "Самота, што жыла ў пакоі насупраць"

Абмяркоўваем кнігу "Самота, што жыла ў пакоі насупраць"

Запрашаем на 4-ю сустрэчу нашага Кніжнага клуба! 📚

Гэтым разам чытаем і абмяркоўваем раман Вольгі Гапеевай "Самота, што жыла ў пакоі насупраць". Гэта гісторыя пра самоту, эмпатыю і пошук сябе. Ці звязаная меланхолія са здольнасцю адчуваць прыгажосць? Пагаворым пра гэта разам!

Вольга Гапеева — сучасная беларуская пісьменніца і паэтка, вядомая сваёй унікальнай гульнёй з мовай і глыбокімі разважаннямі. Яе творы атрымалі прызнанне і ўзнагароды, у тым ліку прэмію Гедройца.

📖 Кнігу можна знайсці анлайн (што праўда платна) або паслухаць фрагмент на SoundCloud.

☕ Сустрэча пройдзе за кубкам кавы ў цёплай атмасферы.

📅 Калі: 28 верасня 17:30
📍 Дзе: Прастора, Мікалайская 4/6

📲 Заахвочваем зарэгістравацца - гэта дапаможа нам лепш арганізаваць сустрэчу.

Прыходзьце, каб падзяліцца сваімі думкамі пра кнігу і пабыць у таварыстве людзей, якія любяць беларускую літаратуру! ❤️

Адбылася
  • Прастора вул. Mikołajska 4/6