Адна Шкарпэтка - чытанка для дзяцей

Адна Шкарпэтка - чытанка для дзяцей

28 верасня адбудзецца першая восеньская чытанка для дзетак! 🎉 

Гэтым разам будзем чытаць займальную гісторыю "Адна шкарпэтка" Вольгі Гапеевай. 🧦📖

Тыя, хто ўжо прыходзілі да нас, ведаюць, што на чытанцы мы не толькі чытаем кнігі, але і весела праводзім час: гуляем у цікавыя гульні і робім цікавыя рэчы! Бліжэйшая чытанка не будзе выключэннем 😊

Прыходзьце з дзеткамі ва ўзросце ад 4 да 10 гадоў, каб добра правесці час, знайсці новых сяброў і дакрануцца да магіі чытання на роднай мове! 💫

Калі: 28 верасня 15:00
Дзе: Прастора, Мікалайская 4/6

Рэгістрацыя

Кошт: Ахвяраванне на развіццё беларускай бібліятэкі ў Кракаве і Прасторы.

Адбылася
  • Прастора вул. Mikołajska 4/6