Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
Гэтым разам нашы патэрны і стэрэатыпы мякка і ненавязліва карэгуюць французы.
Яны дазволілі сваім дзецям – а цяпер і нашым таксама! – не быць ідэальнымі, памыляцца і не мець звышздольнасцяў.
Цяпер дзяўчынкі могуць не быць слабымі і глядзець страшнае кіно.
А таксама насіць кароткія фрызуры і не быць прынцэсамі.
А хлопчыкам адгэтуль не забараняецца быць чысцёхамі і любіць урокі мовы і літаратуры.
І да ўсяго – не ўмець забіваць цвікі і надзяваць адзенне ружовага, фіялетавага і наогул любога колеру.
У кнізе мала тэксту і шмат карцінак. Аднак гэта зусім не дзіцячая кніга. Не толькі дзіцячая.
Кніга чытаецца з двух бакоў.
Пераклад Проза