Голэм

Густаў Майрынк, Васіль Сёмуха

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Густаў Майрынк (Gustav Meyrink, 19.1.1868 -- 4.12.1932) -- аўстрыйскі пісьменнік з выразнай схільнасцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага светапогляду. Нарадзіўся ў Вене як незаконны сын вюртэмбергскага міністра і баварскай актрысы прыдворнага тэатра Марыі Майер і спачатку насіў прозвішча маці, у чыім радаводзе ён пазней выявіў прозвішча “Майрынк”; яго пісьменнік спачатку выкарыстаў як псеўданім, а ў 1917 годзе ад баварскага караля атрымаў права на афіцыйнае прызнанне ў якасці прозвішча. Пасля заканчэння гімназіі (Мюнхен, Гамбург) шаснаццацігадовы Майрынк пераехаў у Прагу, дзе вучыўся ў Гандлёвай акадэміі, пазней кіраваў банкам, уваходзіў у шматлікія акультныя і спірытычныя гурткі і толькі ў 1902 годзе пасля трохмесячнага турэмнага зняволення па падазрэнні ў фінансавых махінацыях, маральна і юрыдычна апраўданы, але сацыяльна і фінансава зруйнаваны дашчэнту, пакінуў “залаты” горад, пра які сказаў: “Няма на свеце такога горада, ад якога так не хацелася б адвярнуцца, калі ў ім жывеш, і куды так не прагнуў бы вярнуцца, як толькі пакінеш яго”. Майрынк перасяліўся ў Мюнхен, памяняў прафесію і пачаў выступаць як вольны літаратар. Гэтая “справа Майрынка” так адназначна паказала Томасу Ману “дзейснасць мастакоўства”, што ён, не называючы імя Майрынка, упамінае пра яго ў сваёй вядомай навэле “Тоньё Крогер”.

Пераклад Проза