Прастора — 0 шт.
Інфармацыя
Гістарычная аповесць «Зброя» тэматычна знітаваная з раманам «Каласы пад сярпом тваім», але гэта не працяг, а сваеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твору. Сярод герояў аповесці — ужо знаёмыя чытачам «Каласоў» Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты. Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам. Гэта ці не самы антыімперскі твор Караткевіча, у якім надзвычай жорстка выкрываецца самадзяржаўны лад царскай Расіі сярэдзіны пазамінулага стагоддзя.
Проза