Падзея

Ані Эрно

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Першы і пакуль што адзіны пераклад твору нобэлеўскай ляўрэаткі Ані Эрно на беларускую мову.

Раман "Падзея" (L'Événement) быў напісаны ў 1999 г. Ён прысьвечаны тэме аборту, які пісьменніца зрабіла трыццаць шэсць гадоў таму, калі аборты яшчэ былі забароненыя ў краіне пісьменьніцы – Францыі. Акрамя складанай псыхалягічнай асабістай сітуацыі, у творы паўстае сацыяльна-палітычная карціна тагачаснай Францыі, якая не вырашала праблемы, а проста яе замарожвала. У самой назьве раману выяўляецца сацыяльнае пасланьне: аборт аўтаркі – гэта ня проста нейкі асабісты ўчынак ці пакута адной жанчыны, а значнае здарэньне, якое ўрэшце выбухне моцным супрацівам і выльецца ў сапраўдную палітычную падзею.

Перакладнік: Уладзіслаў Гарбацкі
Выдавецтва: Gudų Kultūros Draugija Lietuvoje (Таварыства беларускай культуры ў Лeтуве)

ISBN: 978-9955-578-22-2
99 стар.