Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
Гэта выданне для дзяцей адносіцца да папулярнай зараз у свеце катэгорыі picture books ("кніжка-малюнак"). Акрамя таго, кніга з'яўляецца трылiнгвай – яе тэкст напісаны на трох мовах (у нашым выпадку гэта беларуская, руская і англійская мовы).
Казку-роздум самага таямнічага ўкраінскага дзіцячага пісьменніка Алега Чаклуна выдатна дапаўняюць добра сонечна-летуценныя ілюстрацыі Юліі Піліпчацінай.
Добрая казка пра тое, як у душы дзіцяці, захопленага прыгажосцю, таямнічасцю і веліччу мора, зараджаюцца і мацнеюць глыбокія і светлыя перажыванні. Штораз, прыходзячы на мора, хлопчык захоплена размаўляе са сваім нябачным сябрам, голас якога чуе ў ракавінцы. Дзякуючы гэтым стасункам, хлопчык лепей спасцiгае свет.
Напрыканцы кнігі змешчаны размалёўкі і творчыя заданні, якія дазволяць маленькаму чытачу праявіць фантазію і развіць мастацкі густ.
Проза