Марк Шагал

Марыянна Сухавей, Надзя Пярцова

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Яркія, лунаючыя, ні да чога не падобныя вобразы Марка Шагала знае ўвесь свет. Але не ўсе ведаюць, што радзіма гэтых вобразаў, як і самога мастака, — беларускі Віцебск. Як Шагал апынуўся ў Парыжы, як ён дасягнуў сусветнай славы і што робяць у галоўным оперным тэатры Францыі віцебскія кабылкі і курачкі? Кніга "Марк Шагал" з серыі "Вялікія імёны з Беларусі" знаёміць маленькіх чытачоў з чароўным светам мастака і раскрывае галоўныя моманты ягонага жыцця. Гісторыя расказаная простай і зразумелай для дзяцей мовай і дапоўненая яркімі, жывымі ілюстрацыямі.

Выданне ўключае бонус-падкаст, у якім Мікіта Моніч — магістр гісторыі і аўтар лекцый і экскурсій для дзяцей — дзеліцца гісторыямі і фактамі з жыцця Марка Шагала. Праслухаўшы падкаст на любой зручнай платформе, вы зможаце дапаўняць прачытанае дэталямі і абмяркоўваць іх са сваімі дзецьмі. Так звычайнае чытанне ператворыцца ў сапраўдны творчы вечар!