Хаім Суцін

Марыянна Сухавей

Прастора — 0 шт.

Інфармацыя

Хаім Суцін — сусветна вядомы мастак, прадстаўнік Парыжскай школы, легенда жывапісу ХХ стагоддзя. Ягоныя працы захоўваюцца ў найлепшых музеях і прыватных калекцыях і належаць да шэрагу самых каштоўных карцін свету. Як хлопчык з беднай яўрэйская сям'і, які нарадзіўся ў мястэчку пад Мінскам, прыйшоў да такога ашаламляльнага поспеху? Пра гэта расказвае кніга "Хаім Суцін" з серыі "Вялікія імёны з Беларусі".

Гісторыя адаптаваная для дзяцей, напісаная жывой і зразумелай мовай і дапоўненая яркімі ілюстрацыямі англійскай мастачкі Беатрыс Мюлер.

Выданне ўключае бонус-падкаст, у якім Мікіта Моніч — магістр гісторыі і аўтар лекцый і экскурсій для дзяцей — дзеліцца гісторыямі і фактамі з жыцця Хаіма Суціна. Праслухаўшы падкаст на любой зручнай платформе, вы зможаце дапаўняць прачытанае дэталямі і абмяркоўваць іх са сваімі дзецьмі. Так звычайнае чытанне ператворыцца ў сапраўдны творчы вечар!