Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга

Раксана Енджэевска-Врубель

Прастора — 0 шт.
вул. Пшызбы, 10 — 1 шт.

Інфармацыя

Няма таксы капрызнейшай за Іпаліта Шланга. То паглыбіцца ў свае думкі, то скрывіцца над міскай, то з асалодаю зоймецца самашкадаваннем, а бывае… Ох, пераменлівыя настроі ў гэтага сабачкі! Нялёгка быць яго сябрам. Для гэтага патрэбна анёльскае цярпенне і цэлае мора спакою. А ў каго ўсё гэта ёсць? У ката Алаізія Кацялка, вернага таварыша, які без ваганняў адкажа на кожную адчайную смс-ку, накорміць сардэлькай, дапаможа знайсці згублены настрой. І нават аддасць сваю ўласную мару, бо чаго толькі не зробіш для сябра.

Пераклад Проза