Прастора — 0 шт.
Інфармацыя
Тое, што ты лічыш дробяззю, раптам можа перавярнуць твой свет. І асабліва тады, калі ты гэтую быццам дробязь губляеш…
Перад вамі — самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі. Беларуская міфалогія аказалася багатай і разнастайнай на герояў, а ўладкаваны іншасвет займеў сваё месца. Сама дзея рамана адбываецца ў Мінску і вакол яго, і пераход у іншасвет знайсці не складана…
Трое сяброў — і мноства дарог і варыянтаў рэальнасці. Шлях, які выпадае на долю старшакласнікаў з мінскай школы, пачнецца з жадання ўладкаваць свае справы, а закончыцца выбарам падарожжа за гранню, напоўненага прыгодамі, выпрабаваннямі і таямніцамі.
Зрэшты, чытайце і паспрабуйце разам з героямі адказаць на актуальныя пытанні. Чым ты гатовы ахвяраваць, каб вярнуць свет, які скаціўся ў бездань? Ці можна ахвяраваць шчасцем або жыццём аднаго дзеля шчасця мільёнаў? Кім трэба быць, каб стаць вольнерам — тым, хто па сваёй волі кіруецца ў шлях дзеля шчасця іншых?
І варта помніць, што памыліцца не страшна — страшна не скончыць абранае падарожжа, якое, што важна, з’явіцца толькі тады, калі ты прымеш свой шлях.
Проза