Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
Праца прысьвячаецца гісторыі кляштару беларускіх айцоў-марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай i рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, a таксама ватыканскай усходняй палітыкі. Разглядаюцца прычыны, зь якіх кляштар ня змог зрабіць свой унёсак у справу адраджэньня Грэка-каталіцкай царквы ў Беларусі і ня здолеў стаць цэнтрам беларускага духоўнага жыцьця для каталікоў рымскага (лацінскага) абраду, як пра тое марылі ягоныя заснавальнікі. У працы выкарыстоўваюцца шматлікія, у большасьці дагэтуль невядомыя, архіўныя матэрыялы з фондаў Бібліятэкі Францішка Скарыны ў Лёндане.
Проза Навуковая