Крывавы патоп

Кастусь Тарасаў

Прастора — 0 шт.

Інфармацыя

Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю – як яе матэрыяльны свет, так і патаемныя рухі чалавечай душы. Яго лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў Вялікага Княства Літоўскага на полі Аршанскай бітвы, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл. Беларускае мінулае для Тарасава – не толькі перамогі і ўзлёты светлага чалавечага духу, але і горкія паразы, рэнегацтва, чорныя здрады з падзеннем у пекла.

Ён, магчыма, як ніхто іншы адчуваў трагізм айчыннай гісторыі. Аповесць "На вайне" прысвечаная падзеям крывавага патопу сярэдзіны XVII стагоддзя, калі Беларусь страціла больш за палову свайго насельніцтва. Літаратурна-гістарычныя эсэ Кастуся Тарасава, якія таксама ўвайшлі ў кнігу, – заўсёды нечаканыя і глыбокія.

Пісьменнік адкрывае нам новыя імёны і бескампрамісна паказвае чалавечыя слабасці і заганы ўжо вядомых герояў.