Яміна

Emma Adbåge, Надзя Кандрусевіч

Прастора — 1 шт.
вул. Пшызбы, 10 — 1 шт.

Інфармацыя

Кнігі шведскай дзіцячай пісьменніцы ды ілюстратаркі Эмы Адбоге маюць свой адметны стыль і атмасферу. “Яміна” – найлепшая кніга для дзяцей-2018 у Швецыі.

Эма Адбоге гаворыць, што яна выходзіць на двор і дазваляе натхненню проста прыліпнуць да яе. А пасля ідзе дамоў і стварае свае кнігі: для дзяцей і для дарослых.

Так шкада, але дарослыя рэдка разумеюць кнігі з карцінкамі, лічаць, што выраслі з іх. Тым не меней, менавіта “Яміна” паказвае, што і дарослым ёсць месца ў дзяцінстве. Шмат людзей адчулі б сябе больш шчаслівымі, каб дазволілі сабе крыху дзіцячай бесклапотнасці. А вы можаце сабе дазволіць?

Гэта гісторыя пра свет дзяцей, з іх гульнямі ды простымі забавамі, і свет дарослых, і што адбываецца, калі яны сутыкаюцца. У тэксце ды ілюстрацыях шмат гумару, эмоцый ды тонкіх дэталяў. 

Пераклад Проза