Плошча Перамен

Калектыў аўтараў

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Фотаальбом-архіў.

Праект складаецца з трох частак: фотакнігі, сайта і выстаў. Кожны складнік праекта праз розныя сродкі выразнасці распавядае і паказвае хроніку жыцця дваровай супольнасці і салідарнасці на фоне гвалту з боку дзяржавы пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Фотакніга «Плошча Перамен» змяшчае трынаццаць маналогаў мясцовых жыхароў, у якіх адкрываюцца невядомыя факты з гісторыі дваровай супольнасці, і 70 фатаграфій. Многія гісторыі і фота публікуюцца ўпершыню.