Акадэмія Доктара Клякса

Ян Бжэхва

Прастора — 1 шт.
вул. Пшызбы, 10 — 1 шт.

Інфармацыя

Пераклад Алены Пятровіч.

Ілюстрацыі Лізаветы Лянкевіч.

Акадэмія доктара Клякса — гэта школа для хлопчыкаў, але толькі для тых, чые імёны пачынаюцца на літару «А». Замест звычайных прадметаў там вывучаюць літарапрадзенне, лячэнне хворых рэчаў і шмат чаго яшчэ, бо кожны дзень доктар Клякс выдумляе новыя тэмы. Выкладаць знакамітаму чараўніку дапамагае шпак Мацей (а можа, гэта зусім і не шпак?). А вучняў чакае шмат прыгод і дзіўных здарэнняў.

Казачная аповесць польскага пісьменніка Яна Бжэхвы ўпершыню была надрукаваная ў 1946 годзе і з таго часу стала адным з найбольш папулярных дзіцячых твораў, перакладзена на многія мовы і, магчыма, натхняла Джаан Роўлінг пры напісанні кніг пра Гары Потэра. Па матывах кнігі неўзабаве выйдзе фільм для Netflix.

Аповесць напісаная ў форме дзённіка аднаго з вучняў акадэміі — Адама Нязгодкі. А дзякуючы неверагодным ілюстрацыям Лізаветы Лянкевіч складаецца ўражанне, што чытач трымае ў руках акурат гэты самы дзённік, упрыгожаны самім вучнем і не пазбаўлены кляксаў.

Пераклад Проза