Смяротнае пакаранне ў Беларусі

Паліна Сцепаненка, Дзяніс Марціновіч

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Адметнасцю гэтай кніга-даследвання з’яўляецца першы ў сваім родзе агляд “Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”, падрыхтаваны гісторыкам і журналістам Дзянісам Марціновічам, а таксама вялікае інтэрв’ю з былым начальнікам СІЗА №1 горада Мінска Алегам Алкаевым, пад чыім кіраўніцтвам было прыведзена ў выкананне каля 150 смяротных прысудаў.

У кнізе таксама зроблены акцэнт на рэпрэсіях супраць апанентаў улады. Паводле ўкладальнікаў выдання, беларускае грамадства паступова забывае пра Курапаты, пра той страшны перыяд нашай гісторыі, калі людзей рашэннем суда каралі смерцю за іншыя погляды, але варта памятаць: у краіне, дзе існуе смяротнае пакаранне, гэты механізм у любы час можа быць скарыстаны супраць апанентаў кіруючага рэжыму.

Проза Навуковая