Партрэт з памяці/Portret z pamięci

Віслава Шымборска/ Wisława Szymborska

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Віслава Шымборска (1923-2012) — адна з самых знакамітых у Эўропе і сьвеце паэтак другой паловы  20 — пачатку 21 стагодзьдзя. У 1996 годзе ўзнагароджаная Нобэлеўскай прэміяй "за лірыку, якая з іранічнай дакладнасцю апісвае законы біялёгіі і гістарычныя зьявы ў кантэксьце чалавечай рэальнасці".
У кнігу, падрыхтаваную да 100-годзьдзя аўтаркі, увайшлі вершы з адзінаццаці прыжыцьцёвых зборнікаў, творы з яе пасьмяротна зборніка "Дастаткова", а таксама тэксты, што захаваліся ў рукапісах і машынапісах. Значная частка беларускіх перакладаў друкуецца ўпершыню.


Укладальнік і аўтар прадмовы Андрэй Хадановіч
Фотаздымкі Юліі Рай
Пераклад з польскай Алеся Емельянава-Шыловіча, Марыны Казлоўскай, Алега Лойкі, Марыі Мартысевіч, Кацярыны Маціеўскай, Ніны Мацяш, Сяргея Прылуцкага, Натальлі Русецкай, Максіма Танка, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты. 

Грамадскі праект, фінансаванны Міністэрствам замежных спраў РП у конкурсе "Публічная дыпламатыя 2023"

Кніга выпушчана на замову Цэнтра Беларускай Салідарнасці.

Пераклад Паэзія