Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
Убачыць два месяцы
Марыя Кунцэвічова (1895-1989) — пісьменніца і перакладчыца, якая з пачаткам Другой сусветнай эмігравала з Польшчы: перш у Францыю, далей у Англію і ЗША. Была намесніцай старшыні ПЭН-клубу, чытала лекцыі па польскай літаратуры ў Чыкагскім універсітэце. У 1962-м вярнулася ў Казімеж Дольны, пра які і расказвае зборнік апавяданняў "Два месяцы".
Традыцыйныя два месяцы вакацыяў — ліпень і жнівень — мастакі любяць праводзіць у маляўнічым польскім мястэчку Казімеж Дольны. І нібыта з неба тады свецяць два розныя месяцы. Калі ўзыходзіць адзін, мясцовыя жыхары-гарапашнікі ідуць спаць. Другі, зусім інакшы, збавлівае натхнёных мастакоў, паэтаў, артыстаў і музыкаў на доўгія начныя шпацыры.
Пасля выхаду зборніку ў свет у 1933 годзе Казімеж Дольны стаў надзвычай модным курортам. З таго часу і па сёння турысты, наведваючы мястэчка, шукаюць апісаныя мясціны.
Пераклад з польскай мовы Галіны Жарко.
Рэдактар перакладу Любоў Субат.
Грамадскі праект, фінансаванны Міністэрствам замежных спраў РП у конкурсе "Публічная дыпламатыя 2023"
Кніга выпушчана на замову Цэнтра Беларускай Салідарнасці.