Гражына. Літоўская аповесць/ Grażyna. Powieść Litewska

Адам Міцкевіч/ Adam Mickiewicz

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Адам Міцкевіч (1798-1855) — паэт, публіцыст і асьветнік, адзін зь першых рамантыкаў на колішніх землях Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. А да таго ж — адзін з найслыньнейшых эмігрантаў, лідар польскай дыяспары й голас у абарону беларускай гаворкі з высокай універсітэцкай трыбуны ў Парыжы.
Вершаваная аповесць "Гражына" (1823) на беларускую мову дагэтуль перакладалася двойчы цалкам, а таксама ў фрагментах. У кнігу ўвайшоў новы пераклад аповесьці ў выкананні Марыі Мартысевіч. Аўтарка перакладу імкнулася, каб радкі, у адпаведнасьці з арыгіналам, уражвалі чытача архаічнасьцю гучаньня, хацела перадаць космас твору і шмат часу прысьвяціла вывучэньню тэксту і кантэксту. У кнізе Вы таксама знойдзеце яе "Пасьлямову" — падарожжа па "Гражыне" ў прасторы і часе.

Грамадскі праект, фінансаванны Міністэрствам замежных спраў РП у конкурсе "Публічная дыпламатыя 2023"

Кніга выпушчана на замову Цэнтра Беларускай Салідарнасці.

Пераклад Паэзія