Патлумач

OZ.by

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

У каманднай настольная гульні "Патлумач" вам давядзецца тлумачыць словы на картах іншымі словамі. Але будзьце асцярожныя, бо кожнае ваша тлумачэнне – гэта пастка для астатніх гульцоў.

"Патлумач" – гэта вясёлая настольная гульня з простымі правіламі. Вы адна каманда, і каб перамагчы, вам трэба вельмі добра разумець адзін аднаго.

Вы будзеце па чарзе тлумачыць слова са сваёй карты, улічваючы важную ўмову: не  паўтарацца з іншымі гульцамі. На кожнай карце ёсць шэсць розных слоў, і вам нельга абіраць для тлумачэння словы пад тымі парадкавымі нумарамі, што і папярэднія гульцы.  Каб не памыліцца, трэба імкнуцца дакладна адгадваць усе папярэднія словы. А час на гэта ў вас будзе абмежаваны!

У гульні вы сустрэнеце 1200 беларускіх слоў, падзеленых на дзве групы. Больш простыя для тых, хто не дасканала ведае беларускую мову, для гульні з дзецьмі. І больш складаныя і ўнікальныя словы – для аматараў мовы.

Настольная гульня "Патлумач" – гэта цудоўная нагода, каб пагаварыць па-беларуску і весела правесці час з сябрамі і роднымі.

Гульня