Тутэйшыя

OZ.by

Пшызбы10 — 0 шт.

Інфармацыя

Уявіце, што межы часу сцерліся, і выбітныя беларусы розных часоў апынуліся ў ХХІ стагоддзі. Што яны ўбачылі і як адрэагавалі? Як прымянілі свой талент і раскрылі свой характар? Усё гэта давядзецца вырашаць вам! Аднак час гуляе злыя жарты, і ў некаторых Персанажаў з’явіліся двайнікі, якіх трэба тэрмінова адшукаць. А можа двайнік гэта вы? Як не выдаць  сябе, калі ваша натура імкнецца зрабіць усё па-звыкламу...

У настольнай гульні "Тутэйшыя" вам давядзецца ў ролі знакамітага беларуса адказваць на каверзныя пытанні і адначасова спрабаваць вылічыць, хто з гульцоў з’яўляецца вашым двайніком. У гульні вы сустрэнеце 50 выбітных беларусаў розных часоў, і зможаце пабыць у ролі кожнага.

А таксама ў "Тутэйшых" можна згуляць па правілах добра вядомай гульні "Хто я!".

Гульня