Атланты і карыятыды

Іван Шамякін

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Раман Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды» ў свой час набыў фенаменальную папулярнасць не толькі ў Беларусі. Здольнасць пісьменніка пранікаць у побыт савецкага грамадзяніна - партыйнага работніка, старшыні калгаса, дойліда, медыка - прынесла яму заслужаную вядомасць. Партрэт галоўнага героя - архітэктара Максіма Карнача - шмат у чым спісаны з сябра Івана Шамякіна, драматурга Андрэя Макаёнка, вядомага сваім жыццялюбствам, гумарам, прыхільнасцю да жанчын. Пісьменнік проціпаставіў свету чыноўнікаў і бяздарных архітэктараў накшталт Макаеда людзей творчых, жывых, шчырых. І пераканаў чытача, што менавіта яны - сапраўднае апірышча грамадства, яго атланты і карыятыды.
У цэнтры ўвагі рамана народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна "Атланты і карыятыды" сучасная творчая інтэлігенцыя, творчыя пошукі лепшых яе прадстаўнікоў, маральна-этычныя праблемы ўзаемаадносін паміж людзьмі. Раман знайшоў шырокае прызнанне чытачоў.

Проза