Карані / Лісце

Калектыў аўтараў

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

“Карані / Лісце” — зборнік дэкаланіяльных тэкстаў, напісаных жанчынамі, транс і небінарнымі людзьмі з Беларусі. Ён паўстаў у выніку працы фемінісцкай лабараторыі пісьма, арганізаванай архівам “Расцяжэнне” і літаратурным зінам “Фігуры” для беларускіх пісьменні:ц і паэт:ак.

Мастацкія тэксты гэтага зборніка працуюць з тэмамі мовы, крытычнага асэнсавання сямейных наратываў і ўплыву імперый на гістарычную памяць, ствараючы разам аб’ёмную карцінку з розных жанравых, эстэтычных, эмацыйных і светапоглядных сістэм. Забяспечваючы прастору для шматгалосся аўтар:ак, гэтая кніга зробіць свой унёсак у дыскусіі пра мінулае, сучаснае і будучыню вольнай Беларусі.

Мовы беларуская/расейская

Проза Паэзія