Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
"Інклюзія ― адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці нашай арганізацыі. У сваёй працы мы часта сутыкаліся з непераадольнымі на першы погляд перашкодамі, але нас натхняў досвед іншых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Мы зразумелі, што ў гэтым працэсе мы не адныя і заўсёды ёсць тыя, хто ўжо працаваў з падобным і можа дапамагчы знайсці вырашэнне.
Гэтыя рэкамендацыі ― наша спроба сабраць у адно ўвесь досвед у інклюзіўным падыходзе, які ёсць у нас і нашых каляжанак і калег, і перадаць яго тым, хто толькі пачынае свой шлях у інклюзіі і баіцца зрабіць першы крок. Пры гэтым і тыя, хто ўжо працуе з інклюзіяй, змогуць знайсці тут штосьці карыснае і цікавае.
У рэкамендацыях мы рабілі асноўны фокус на патрэбах наступных груп:
людзі з абмежаванай мабільнасцю;
людзі са слабым зрокам і невідушчыя;
людзі са слабым слыхам і з поўнай яго стратай;
людзі з псіхічнымі і ментальнымі асаблівасцямі;
бацькі з маленькімі дзецьмі;
супольнасць ЛГБТК+;
людзі, прыязныя да экалагічнага ладу жыцця.
Важна разумець, што гэта не вычарпальны спіс і на практыцы нашмат больш груп вымагаюць інклюзіі. Патрэбы нейкіх з іх заўважныя, вядомыя і «звычныя», а пра пэўныя групы мы ведаем нашмат менш, бо ніколі не сутыкаліся з іх досведам. Тады нам давядзецца прыкласці намаганні, каб гэтыя патрэбы вывучыць."