Чазенiя. Выбраныя творы

Уладзімір Караткевіч

Прастора — 1 шт.
вул. Пшызбы, 10 — 1 шт.

Інфармацыя

Дзеянне аповесці Уладзіміра Караткевіча «Чазенія» адбываецца на Далёкім Усходзе, у краі з унікальнай фаўнай і раслінамі-рэліктамі. На фоне экзатычнай прыроды разгортваецца гісторыя кахання, падобнай да якой не вычытаеш больш нідзе. Севярын Будрыс з роднае Беларусі трапляе ў краіну, дзе на непажаданых гасцей сварыцца сярдзіты бурундук, а па начах вакол паляўнічага дамка блукае леапард. Там на святло ліхтара прылятае гіганцкі матыль «Блакітная ордэнская стужка» i таемна цвіце жэньшэнь. А на голых камянях і скалах пражывае свой кароткі век дзіўная расліна — чазенія. Ахутаная таямніцаю і жанчына, якую сустракае тут Севярын, —  Гражына Арсайла. У якія краі ні прывандраваў бы герой Уладзіміра Караткевіча — у Паўночную Афрыку, на Ціхі акіян, у Шатландыю, — паўсюль ён будзе ўспамiнаць сваю «сінюю-сінюю» Беларусь.

Проза