Ззянне

Стывен Кінг

Прастора — 1 шт.
Пшызбы10 — 0 шт.

Інфармацыя

Новая праца Джэка Торэнса ў гатэлі «Аверлук» — ідэальная магчымасць пачаць усё з пачатку. У міжсезонне ён разам з жонкай Уэндзі і сынам Дэні перабіраецца ў стары гатэль, каб працаваць зімовым наглядчыкам. Там у Джэка з'явіцца шмат часу, каб уз'яднацца з сям'ёй і папрацаваць над уласнымі літаратурнымі творамі. Але з надыходам суровага зімовага надвор'я ідылічнае месца здаецца ўсё больш аддаленым ад цывілізацыі... і ўсё больш злавесным. І адзіным, хто заўважае дзіўныя і жудасныя сілы, якія сабраліся вакол гатэля з доўгай і страшнай гісторыяй, становіцца Дэні Торэнс, адораны «ззяннем» пяцігадовы хлопчык.

Раман «Ззянне» выйшаў у 1977 годзе і праз тры гады быў бліскуча экранізаваны Стэнлі Кубрыкам.

Пераклад з англійскай мовы Насты Карнацкай.

Пераклад Проза