Мама Му чытае

Юя Вісландар, Свэн Нурдквіст

Прастора — 0 шт.

Інфармацыя

Крумкач паглядзеў на Маму Му:

— Эм-м-м… А што гэта ты рабіла ўчора, хацеў бы я ведаць? Ты вярнулася дахаты на МАШЫНЕ!

Маму Му прытуліла да сябе кнігу і заплюшчыла вочы:

— Я была ў БІБЛІТЭЦЫ. Я — чытала, — вымавіла яна, соладка ўздыхнуўшы.

Крумкач абурыўся:

— Каровы не чытаюць кніг! Каровы не ЎМЕЮЦЬ чытаць! Каровы мусяць сядзець у кароўніку! Кар-р!

Крумкач плюхнуўся на зямлю.

— Ну чаму ты не можаш проста займацца звычайнымі справамі? — уздыхнуў ён. — Катацца там на ровары, ці лазіць па дрэвах, ці яшчэ што.

— Му, мне так спадабалася чытаць, Крумкач. Калі чытаеш, даведваешся пра што заўгодна!

Пераклад Проза