Ева намалявала коніка

Света Тата

вул. Пшызбы, 10 — 1 шт.

Інфармацыя

Ева вельмі любіла маляваць.

Аднойчы яна намалявала Коніка. Чырвоная грыўка, аранжавая спінка з жоўтымі плямкамі – прыгожа атрымалася!

– І-і-га-га! – заіржаў Конік. – Цок-цок-цок! – загрукаў ён капыт­камі па белым аркушы паперы.

– Ого! – здзівілася Ева і намалявала для Коніка зялёную траўку з жоўтымі кветачкамі.

Новая цудоўная гісторыя ад Святланы Татарнікавай для самых маленькіх.

Ева малюе свой чароўны свет і не баіцца выправіцца насустрач прыгодам. Яны з Конікам пабачаць шмат цікавага, сустрэнуць новых сяброў, дапамогуць камусьці вярнуцца дадому, а камусьці памірыцца. А потым адшукаюць дарогу праз цёмны лес, таму што калі маеш жоўты аловак, то можаш намаляваць месяц.

Проза