Небыцця не існуе

Пётр Сяўрук

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху

Чалавек фармату Пётра Сяўрука — гэта рэдкасць у гісторыі беларускага руху. Праўда, шмат хто з выдатных прадстаўнікоў беларускага народу зрабіў значна больш за Сяўрука, але ніхто з іх не атрымаў ад лёсу так мала часу на выкананне свае жыццёвай місіі. Пётр Сяўрук пражыў усяго 24 гады. У такім узросце ў нармальны час большасць толькі пачынала адчуваць патрэбу далучэння да грамадскай ці палітычнай дзейнасці. Пятру Сяўруку давялося жыць у пераломным моманце гісторыі, у час падзення Расейскай імперыі і нараджэння палітычных патрабаванняў народа, эліты якога зусім нядаўна марылі толькі аб тым, каб “людзьмі звацца”. Дзяцінства і маладосць прайшла ў час бурлівых падзеяў у Расеі, дзе апынуўся ён разам з паўтарамільённай масай бежанцаў з заходняй Беларусі. На багатым Паволжы быў сведкам голаду і пераўтварэння квітнеючай правінцыі ў зону смерці. (Я. Мірановіч, Пётр Сяўрук і сучаснасць, фрагмэнт)

Проза