Годныя песні. Частка 2

Калектыў аўтараў Сяржук Доўгушаў

Прастора — 2 шт.

Інфармацыя

«Годныя песні» — гэта творы беларускіх аўтараў для змешанага і мужчынскага хору a cappella.
Другая частка зборніка «Годныя песні» працягвае серыю выданняў твораў беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Важнае месца ў зборніку займаюць творы і апрацоўкі сучасных кампазітараў, некаторыя з якіх былі спецыяльна напісаныя для гэтага выдання.
Песні з гэтага зборніка ўжо гучалі ў выкананні «Вольнага хору» на апошнім анлайн-канцэрце з праграмай «Муры».
Сродкі на выданне гэтага спеўніка былі сабраныя на краўдфандынгу праз Facebook.
Аўтары выказваюць шчырую падзяку айцу Сяргею Стасевічу за прадастаўленыя ноты з Беларускай бібліятэкі ў Лондане, Алесі Сідлярэвіч за дапамогу ў зборы сродкаў на выданне зборніка, а таксама ўсім, хто ахвяраваў сродкі на выданне.

Аўтар ідэі — Сяржук Доўгушаў.

Спеўнік