Прастора — 0 шт.
Інфармацыя
Кнігу шведскай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг "Птушка ўва мне ляціць куды захоча" у 2018 годзе атрымала прэстыжную шведскую прэмію Аўгуста і была прызнанай найлепшай дзіцячай кнігай году ў Швецыі.
Гэта гісторыя дзяўчынкі, якая марыць з'ехаць з дому, каб вучыцца і стаць мастачкай, натхнёная жыццём і творчасцю шведскай мастачкі Бэрты Хансан.
Што рабіць, калі здаецца немагчымым жыць так, як чакаюць ад цябе іншыя? Што рабіць, калі адзіны, хто разумее цябе, памірае? Калі ты знаходзішся між дзяцінствам і дарослым жыццём, калі не можаш апісаць свае жаданні словамі?
Напачатку 1900-х у вёсцы Хамердаль у Швецыі нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Бэртай. Больш за ўсё на свеце яна любіла маляваць і марыла стаць мастачкай. Але ў той час атрымаць мастацкую адукацыю было надзвычай складана. Асабліва дзяўчынцы з простай сялянскай сям’і. Бэрта мусіла дапамагаць па гаспадарцы, калі яе маці захварэла на сухоты. Але што рабіць з марамі і жаданнямі? Ці спраўдзяцца яны?
Кніга Сары Лундберг “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” – гісторыя, натхнёная жыццём, працай, лістамі і дзённікамі шведскай мастачкі Бэрты Хансан.