Прастора — 0 шт.
Інфармацыя
Чарговая гісторыя пра карову Маму Му і ейнага сябра Крумкача шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр з цудоўнымі ілюстрацыямі мастака Свэна Нурдквіста, якая прыдзецца даспадобы беларускім дзеткам і іхным бацькам, як і ранейшыя кнігі пра іх.
Фрагмент з кнігі
– Прывітанне, Мама Му, – павітаўся Крумкач. – Чаму ты стаіш у кароўніку? Глянь, які цудоўны дзень!
– Я паранілася, – прашаптала Мама Му.
– Ушчыкніце мяне за пёркі, што ты зрабіла? – закрычаў Крумкач. – У цябе агромністы гузак на лбе!
– Так, а зірні яшчэ сюды! – паказала Мама Му.
– Карр! У цябе ўвесь жывот у пластыры, што здарылася?!...