Даліна Ісы

Чэслаў Мілаш

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Раман «Даліна Ісы» — адзін з найцікавейшых празаічных твораў нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). Аўтабіяграфічная кніга пра дзяцінства і сталенне, «вялікая вандроўка па краіне памяці», напісаная Мілашам у эміграцыі і апублікаваная ў Парыжы ў 1955 годзе, апавядае пра хлопца Томка, які толькі-толькі ўваходзіць у дарослае жыццё. Падзеі разгортваюцца пасля першай сусветнай вайны, у Літве, на берагах ракі Нявежы, якая атрымала ад аўтара літаратурнае імя Іса. У якасці дадатку друкуецца «Нобелеўская лекцыя» Мілаша.


Пераклад Яўгена Бурага

Пераклад Проза