Прастора — 0 шт.
Інфармацыя
Дзесьці ў вёсцы на Палессі жыве баба Маня, якую ўсе клічуць Дырэктарам морга, бо яна ведае ўсё пра тое, як правільна пахаваць чалавека. А яшчэ там, у гэтай вёсцы, гоняць самагон, капаюць бульбу, абмяркоўваюць палітыку і паўсядзённасць — на сваёй паляшуцкай мове. Голя, унучка бабы Мані, апісала гэтае жыццё ў форме дыялогаў на паляшуцкай мове. Голя з Ополя блогерка, аўтарка кнігі, зараз жыве ў Новай Зеландыі, але нарадзілася і вырасла ў вёсцы Опаль.
Кніга праілюстраваная сучаснай Беларускай мастачкай Машай Мароз. Маша Мароз — міждысцыплінарная мастачка, этнографка, дызайнерка, заснавальніца і куратарка платформы Past Perfect, прысвечанай захаванню і папулярызацыі этнаграфічнай спадчыны Беларусі.
Кніга складаецца з дзвюх частак — непасрэдна мастацкі твор, напісаны на адной з унікальных палескіх мікрамоваў, а таксама ангельскі пераклад. Акрамя мастацкіх працаў Машы Мароз, чытачы могуць знайсьці і фотаздымкі, зробленыя Машай у экспедыцыях па розных вёсках Беларускага Палесся, каб паглыбіцца яшчэ болей у кантэкст апавядання кнігі.