Самасейкі

Дамініка Словік

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Самая выразная і кранальная кніга сучаснай польскай пісьменніцы Дамінікі Словік.

«Самасейкі» прыслухоўваюцца да настрою нашага часу і падкрэсліваюць абсурднасць навакольнай рэчаіснасці. У зборніку апавяданняў, які можна чы­таць як складаную літаратурную казку, Словік старанна фіксуе шэпт прыроды, а таксама кліматычную катастрофу, якая адбываецца на нашых вачах.

У свеце герояў «Самасеек» кіруе ўяўленне, няма да­кладных правіл, а мяжа паміж светам людзей і пры­родай становіцца ўсё больш размытай. Гэта гісто­рыя пра нас — тут і цяпер, у будучыні. Аўтар неўзаметку выводзіць нас з зоны камфорту, супастаўляючы сваіх герояў з невядомым, непазнаным, неназваным.

Што гэта — літаратурны жарт ці прадчуванне сонцастаяння эпохі антрапацэна?

Пераклад Алены Пятровіч.

Пераклад Проза